Загадки про беларускую мову



Белорусские загадки

Феликс Кац 1. Адно кажа: — Зіма. Другое кажа: — Лета. Трэцяе кажа: — А мне ўсёроўна! (Сані, калёсы, конь).

2. Адрэжу галаву, выню сэрца, дам піць, — пачне гаварыць. (Гусінае пяро да пісаньня).

3. Адзін кажа: — Пабягу. Другі кажа: — Паляжу. Трэці кажа; —Паківаюся! (Вада ў раце, камень у рацэ, дубец у рацэ).

4. А як тоя завецца, што на верся кладзецца? (Кілбаса на падарунку калядоўшчыкам).

5. Аснова саснова, а ўток саламяны? (Саламяная страха з латамі).

6. А што бяжыць бяз поваду? А што гарыць бяз полымя? А што плача бязь сьлёз? (Вада, золата, іскрыпка).

7. Бягуць чатыры браты й адзін аднаго ні даганяюць? (Колы ў калёсах).

8. Бягуць у лясок, задраўшы насок? (Сані).

9. Бяз рук, бяз ног, а хату вартуя? (Замок).

10. Бяз рук, бяз ног, а працуя? (Вецер).

11. Бізь языка, а мудра гавора? (Кніга).

12. Біз вакон, бізь дзьвярэй, поўна хата людзей? (Гарбуз).

13. Цалаваны, мілаваны, пад лаву схаваны? (Сплецены лапаць).

14. Ходзя пан па страсе, стаіць на аднэй назе, жабы скачуць, уцікаюць, калі яго спаткаюць? (Бацян).

15. Цягніцца нітка, а на клубок ні зматаць? (Дарога).

16. Ціраз мора катоў хвост? (Почапка на вядры).

17. Чаго праз хату ні піракініш? (Пірыны).

18. Чорны сабака ня брэша й ні кусая, а хату пілнуя? (Замок).
19. Чырьоны цьвік да зямлі прынік? (Бурак).

20. Чырвоны дзедзя па жэрдцы едзя? (Агонь па лучынцы).

21. Чырвоны колір, вінны смак, каменнае сэрца, што гэта так? (Вішня).

22. Для мілага гасьця сьпяку пячэньня біз касьця? (Матка кормя грудзямі дзіця).

23. Два валы да Бога раўлі? (Званы званілі).

24. Дзьве жэрдачкі белых курэй (Зубы ў роце).

25. Як ляжыць — ніжэй за ката, як устаня — вышэй за сабаку? (Дуга).

26. Як ідзе ў лес, дык дамоў глядзіць, а як ідзе дамоў, дык у лес глядзіць? (Сякера на плячах у чалавека).

27. Ехала сушка ў сямі кажушках, — хто забача, той заплача? (Цыбуля).

28. Еду, еду, — ні дарогі, ні сьледу, шастом паганяю, на сьмерць паглідаю? (Плытнік плыве на плыце).

29. Едзя пані ў белым жупані, пірад ей паненыкі паськідалі сукенькі? (Пані — зіма, паненькі — дрэвы, сукенькі — лісьце на дрэве).

30. Едзя пані ў чырвоным жупані, хто забача, дык заплача? (Цыбуля).

31. Ішло хлопцаў дваццаць пяць, посьля зімы сьляды знаць? (Барана з зуб’ем).

32. Качка ў моры, хвост угору? (Мора — студня, качка — вядро, хвост— почапка).

33. Каля ямы ўсе зь кіямі? (Каля міскі з лыжкамі).

34. Клоніцца, клоніцца, а прыдзя дамоў — пад лавай расьцягніцца?(Сякера).

35. Коціцца кадушачка — ні зьвер, ні птушачка? (Яйцо).

36. Колькі на небе зорачак, толькі ў зямлі дзірачак? (Аржоньне).

37. Конік сталёвы, хвасток ляновы? (Іголка зь ніткай).

38. Круць, верць, — у чарапку сьмерць? (Стрэльба).

39. Крутачвіта, хто адгадая — бочку жыта? (клубок).

40. Крыж-на-крыж, а толькі ніхто ня ведае колькі (крыжоў)? (Клубок).

41. Ляціць як пава, кладзецца як пані, топчуць як сабаку? (Сьнег).

42. Ляціць бяз крыл у гадзіну сто міль? (Вецер).

43. Ляціць птах цераз Божы дах і жаліцца: — Чаму мая праца гарыць? (Птах — пчала, Божы дах — бажніца, праца гарыць — сьвечы васковыя гараць).

44. Ляціць — выя, сядзя — рыя? (Жук).

45. Ляцеў кулітар, сеў на растаиытар, пытаіцца ў кохаўкі: — Дзетвае пырхаўкі? (Кулітар — ястраб, растапытар — азяроды, кохаўка — курыца-піськлятніца, пырхаўкі — піськляты).

46. Ляжыць калода ціраз балота, ні гніе й ня сохня? (Язык у роце).

47. Ляжыць — німа знаку, а як устаня — з сабаку? (Дуга).

48. Ляжыць Рася расьцігняся, а як устаня, дык і неба дастаня? (Дарога).

49. Ляжыць Рыгор сярод гор, капялюшом накрыўшыся? (Гарбуз).

50. Лата на латцы, а зроду іголка ня была? (Качан капусты).

51. Маленькая, кругленькая, да неба дакініш? (Вока).

52. Маленькі, гарбацінькі, хату вартуя? (Замок).

53. Маленькі, крывенькі, усё поля абігая? (Серп).

54. Маленькі, удалінькі, скрозь землю прайшоў, чырвоную шапачку знайшоў? (Падасінавік грыб).
55. Малы-малышак, зваліўся з вышак? (Жолуд з дубу).

56. Матка таўстуха, дачка цягуха, сын пірабор паляцеў на двор? (Матка — печ, дачка — комін, сын — дым).

57. На падсьцеліны абрусік насыплю гароху й палажу акрайчык хлеба? (Абрусік —
неба, гарох — зоркі, акрайчык хлеба — месяц-маладзік).

58. На той сьвет ідзе — скача, а з таго сьвету ідзе — плача? (Вядро ідзе ў студню — скача, вядро ідзе із студні — плача).

59. Навокал носу ўецца, ды ў рукі ні даецца? (Пах).

60. На вадзе родзіцца, на вадзе вырасьця, а ў ваду пойдзя — узноў прападзе? (Соль).

61. Ня сьпісана, ня зьлічана, колькі на дзяжы абручоў? (Клубок).

62. Hi разьбіўшы гаршчэчка, ні зьясі кашкі? (Гарэх).

63. Hi рук, ні ног ні мая, а толькі адно бруха ды два вухі? (Цэбар).

64. Ой, за лесам, лесам, ганчарова сучка брэша? (У церліцы труцьмак).

65. Пад адным парасонам чатыры браты? (Стол і чатыры ножкі).

66. Пад прыпічкам грубяжы, хто ведая — ні кажы? (Пацеркі пад барадой).

67. Па дзірачках, па дзірачках, дайця пана саламяна? (Снапы падаюць на азяроды).

68. Паміж дубінкі, паміж ляшчынкі, вісіць кончык скурашынкі? (Цэпляшчынка — цапілно, дубінка — бічоўка, скурашынка — раменная прывязка).

69. Паненка тонка, грыміць звонка? (Стрэльба).

70. Пані ў каморы, а косы на дворы? (Морква).

71. Па саломя ходзя й ні шастая? (Сьцень).

72. Пасярод хаты вісіць чорт лупаты? (Сьветач).

73. Поўна бочачка віна — нігдзе ключыкаў німа? (Яечка).

74. Поўна бочачка круп, а на верее струп? (Макаўка).

75. Поўна хата курэй — ні вакон, ні дзьвярэй? (Гарбуз).

76. Поўны падпечык белых авечак? (Зубы ў роце).

77. Празь сьцяну вала пякуць? (Яйцо вараць).

78. Пры боку каліта поўна золата наліта? (Пры печы копка з жарам).

79. Разумны гаршчэчык, а ў ім сем дзірачак? (Галава).

80. Сядзіць баба на ўзгорачку ў чырвоным каптурочку, хто ідзе, дык і паклоніцца? (Ягада суніца).

81. Сярод лесу дзіжа кісьня? (Сьпелы яблык на яблыні).

82. Семсот сарочак, семсот намётак, а як вецер павея, дык і целавідаць? (Пер’е на курыцы).

83. Сем дзён маладзён? (Маладзік на небе).

84. Сем варот у вадзін гарод? (Сем дзірак у галаве: два вухі, двавокі, дзьве храпіны ў носе й рот).

85. Стаіць бычок, абсмаліны бачок? (Засланка ў печы).

Еще:  Загадки про мужчин и женщин

86. Стаіць дзед нізак, а на ім сто рызак? (Качан капусты).

87. Стаіць Рыгор між гор палкаю падпёршыся, шапкаю накрыўшыся? (Грыб).

88. Стары дзедзя, на дрэвя едзя, шастом паганяя, на сьмерць паглядая? (Плытнік едзе на плыце).

89. Стукая-грукая, а нігдзе ні знайдзіш? (Гром).

90. Сьпераду грэя, а ззаду вецір вея? (Горан і мех у кузьні).

91. Шах, мах, пад прыпічкам бах? (Венік).

92. Што ў лазе на курынай назе? (Грыб).

93. Тапор у карчму папёр, а сякера дома сядзела? (Тапор — гаспадар, сякера — гаспадыня).

94. У доля блішчыць, а ўгарэ вісіць? (Блішчыць вада ў студні, вісіцькрук над студняй).

95. У лесе радзілася, а на вясельлі згадзілася? (Іскрыпка).

96. У лесе сьцята, а ў камору ўзята, а возьміш у рукі, дык загавора? (Іскрыпка).

97. У ліповым кусьце мяцеліца мяце? (У рэшаце сеюць муку).

98. У маленькім гаршчэчку кашка смачненькая? (Зерне ў гарэху).

99. У ваднэй ямя сто ям? (Напарстак).

100. У ваднэй маціры пяць сыноў? (Пяць пальцаў на руцэ).

101. Вісіць сіта з злота літа, а хто гляня, дык заплача? (Сонца).

102. Вісіць віха, а хода ходзя. Віха зваліцца, а хода зьесьць? (Віха — яблык, хода — дзіця).

103. Воўны клачок, дрэва сучок, саломы пучок, рэміню шмацінка, —вось і цэлая снасьцінка? (Хамут).

Источник

Колькі гадоў беларускай мове? Факты і міфы

Як шмат пытанняў выклікае спалучэнне слоў «беларуская мова»… А колькі ж гадоў гэтай мове? Можа, яе прыдумалі пісьменнікі пачатку ХХ стагоддзя? А ці самастойная гэтая мова? Адкуль яна з’явілася і хто на ёй размаўляў? Ці захаваліся старажытныя тэксты на гэтай мове. Даём слова вядучаму навуковаму супрацоўніку Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, кандыдату філалагічных навук Ірыне Будзько.

Пра што пойдзе гаворка:

Колькі гадоў беларускай мове? Беларускай мове столькі ж гадоў, колькі любой са славянскіх моў: рускай, украінскай, польскай і г. д. Падмуркам для стварэння і развіцця славянскіх моў паслужылі дыялекты асобных славянскіх плямёнаў, якія два тысячагоддзі таму пачалі рассяляцца па велізарных тэрыторыях Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, дзе да нядаўняга часу яшчэ панаваў ледавік.

Ужо ў самым пачатку нашай эры славян пачынаюць згадваць у старажытных рымскіх, гоцкіх, арабскіх, візантыйскіх тэкстах, называючы іх венедамі, антамі, склавенамі, славенамі. Больш падрабязна пра славян мы чытаем у знакамітай «Аповесці мінулых гадоў», дзе Нестар-летапісец пералічае наступныя плямёны: паляне, драўляне (або дзераўляне), севяране, дрыгавічы, радзімічы, крывічы, славене, вяцічы, бужане, углічы, ціверцы, харваты.

Адкуль ёсць пайшла мова беларусаў… Крыніца: youtube.comУ аснову беларускай мовы ляглі дыялекты трох славянскіх плямёнаў. Гэта дрыгавічы (жылі за Прыпяццю аж да Заходняй Дзвіны і ў межах верхняга цячэння Нёмана), крывічы (жылі ўздоўж сярэдняга цячэння Заходняй Дзвіны, на рацэ Палата) і радзімічы (жылі ў басейне Сожа). У прынцыпе, сённяшняя групоўка беларускіх гаворак фактычна адлюстроўвае колішняе рассяленне згаданых плямёнаў на нашай тэрыторыі.

Паколькі славяне прыйшлі ў Цэнтральную і Усходнюю Еўропу ў выніку вялікай міграцыйнай хвалі, так званага Вялікага перасялення народаў, яны кантактавалі і з іншымі плямёнамі, якія таксама засялялі гэтыя тэрыторыі. Так, беларускі этнас фарміраваўся пад моцным уплывам балтаў. Гэты ўплыў адбіўся на элементах традыцыйнай культуры беларусаў, пакінуў след у назвах нашых населеных пунктаў, рэк, азёр і іншых геаграфічных аб’ектаў, адлюстраваўся на знешнасці і ментальнасці. Шмат дзе ў беларускіх вёсках, асабліва на поўначы краіны, і сёння можна пачуць словы, ад якіх вее даўніной:

бонда ‘бохан хлеба’ (па-літоўску bonda), гярдэкаць і гівягаць ‘незразумела, невыразна гаварыць’ (па-літоўску girdeti ‘чуць’ і gyvas ‘здароў’ адпаведна), дырван, дзірван ‘аблога, неапрацаваны ўчастак зямлі’ (па-літоўску dirvanas), крушня ‘груда камянёў’ (па-літоўску krūsnis), кумпяк ‘шынка’ (па-літоўску kumpis), парсюк ‘парася’ (па-літоўску paršiukas), раўгеня ‘посная страва, якая гатавалася з аўсянай мукі’ (па-літоўску raugene), руплівы ‘працавіты, старанны’ (па-літоўску rūpnus, rūpus, rūpestingas), рэзгіны ‘прылада для пераноскі сена’ (па-літоўску rezgines), свіран ‘склад, сховішча’ (па-літоўску svirnas) і інш.

Свіран. Крыніца: picgra.comАсабліва моцна след прысутнасці балтаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі праявіўся ў назвах рэк і азёр: Друя, Друйка, Дрысвяты, Яса, Нарач, Лучоса і іншыя водныя аб’екты захавалі яшчэ даславянскія найменні. Кажуць, што ўзаемадачыненні балтаў і славян — гэта адзін з нешматлікіх выпадкаў у гісторыі цывілізацый, калі розныя плямёны змаглі дастаткова мірна суіснаваць, узбагачаючы адно аднаго культурнымі здабыткамі, мовай і пазбягаючы ваенных канфліктаў. Ёсць думка, што нават знакамітая рыса беларускай мовы — аканне — гэта вынік шматвяковых кантактаў з балтамі. Як да нас прыйшла пісьменнасць? Сёння словы кірыліца, кірылічны алфавіт мы ўспрымаем настолькі натуральна, што часта не задумваемся, чаму менавіта так мы называем азбуку, якой карыстаемся, і нават раскладку на клавіятуры камп’ютара.

А пачыналася ўсё вось як… У ІХ стагоддзі ў Цэнтральнай Еўропе ўтварылася Мараўскае княства, даволі моцнае і вялікае па тых часах. На чале княства стаяў князь Растыслаў, які вырашыў, што хрысціянства можа стаць той рэлігіяй, якая аб’яднае плямёны ў новай дзяржаве. Князь звярнуўся да візантыйскага імператара Міхаіла ІІІ, каб той прыслаў яму настаўнікаў новай веры, якія б маглі гаварыць па-славянску. Такім чынам, у Маравію накіраваліся два браты — Канстанцін, знакаміты філосаф, паліглот, перакладчык (потым, прыняўшы манаскі сан, ён атрымаў імя Кірыл), і Мяфодзій.

Кірыл і Мяфодзій. Крыніца: pravmir.ruРодам яны былі з грэчаскага горада Салонікі, насельніцтва якога складалася з грэкаў і славян. Ёсць думка, што маці братоў была славянкай. Як бы там ні было, славянскі дыялект яны ведалі вельмі добра. За кароткі час з грэчаскай мовы былі перакладзены ўсе неабходныя для службы ў царкве тэксты. Самыя старажытныя рукапісы, якія дайшлі да нас, датуюцца Х—ХІ стагоддзямі. Напісаны яны дзвюма азбукамі: кірыліцай і глаголіцай. Ёсць думка, што Кірыл і Мяфодзій стварылі менавіта глаголіцу, а кірыліца ўзнікла пазней як вынік адаптацыі грэчаскага алфавіта пад славянскае маўленне. Пра гэтыя падзеі мы даведваемся з некалькіх старажытных рукапісаў, у першую чаргу са сказання «О письменехъ» Чарнарызца Храбра, які жыў у Х стагоддзі.

Першыя літары кірыліцы і глаголіцы. Крыніца: xlt.narod.ruЗа дастаткова кароткі час рукапісы свяшчэнных тэкстаў распаўсюдзіліся па славянскай тэрыторыі, найперш сярод усходніх славян. Ужо з ХІ стагоддзя мы маем кнігі, перапісаныя ў Кіеве і Ноўгарадзе, з ХІІ стагоддзя — у Полацку. У таго ж Чарнарызца Храбра мы чытаем, што і да прыняцця хрысціянства славяне мелі пісьменнасць: «Прhже оубо словhне не имhхъ книгъ но чрътами и рhзами и чътhх». Цяжка сказаць, якога кшталту было гэтае пісьмо чрътами и рhзами. Магчыма, яно нагадвала клінапіс або руны. Ад Полацка пачаўся свет… Пісьменства стала ўмацоўвацца і распаўсюджвацца ў першую чаргу ў сталіцах славянскіх княстваў. Для Беларусі знакавую ролю ў гэтых адносінах адыграла Полацкае княства. Нездарма мы кажам, што ад Полацка пачаўся свет. Самыя старажытныя тэксты, якія ўзніклі на Полаччыне, — дагаворныя граматы полацкіх князёў з Рыгай і гоцкім берагам, Полацкае Евангелле канца ХІІ стагоддзя, надпісы на Рагвалодавых камянях, графіці Спаса-Еўфрасіньеўскай царквы ў Полацку, надпіс на крыжы Еўфрасінні Полацкай, некалькі берасцяных грамат.

Еще:  Самые неотгадываемые загадки с ответами

Першая старонка Полацкага Евангелля ХІІ ст.Ужо ў некаторых з гэтых тэкстаў мы бачым праявы беларускага вымаўлення: аканне, пераход в, л у ў, цоканне (старажытныя палачане, як і ўсе крывічы, не адрознівалі гукі ц і ч і вымаўлялі іх як ц; і сёння яшчэ на поўначы Беларусі можна пачуць вадзіцка, крыніцка замест вадзічка, крынічка), зацвярдзелы гук р.

Рагвалодаў камень. Крыніца: zagran.guruПры ўтварэнні Вялікага Княства Літоўскага цэнтрам пісьменнасці і кніжнасці стаў Навагрудак. Пісьмовая традыцыя, якая паўстала ў Старажытнай Русі і развілася на Полаччыне, атрымала новы імпульс.

З утварэннем дзяржавы адразу паўстае пытанне аб дзяржаўнай мове. Калі мы гаворым пра Вялікае Княства Літоўскае, то дзяржаўнай мовай (часта яе называюць афіцыйнай) там была старабеларуская. Праўда, такім тэрмінам у тыя часы ніхто не карыстаўся. Гэтую мову ў старажытных тэкстах называлі рускай (або руськай), яе юрыдычны статус быў замацаваны ў Статуце Вялікага Княства Літоўскага 1566 года: «А писаръ земскій по руску маеть літэрамі і словы рускімі все лісты і позвы пісаті, а не іншым языкомъ і словы…» Гаворка ідзе пра тое, што ўсе службовыя паперы павінны пісацца на рускай (старабеларускай) мове.

Старонка са Статута 1566 годаНа гэтай мове напісаны шматлікія тамы справавых дакументаў, тэксты дамоў з іншымі краінамі свету, створана арыгінальная літаратура, у тым ліку жыціі, летапісы, хронікі і нават гараскопы. На старабеларускую мову перакладзены вядомыя тагачасныя раманы і аповесці, якімі зачытвалася ўся Еўропа (напрыклад, гісторыя аб Трыстане і Ізольдзе, аб Троі, аб Аляксандры Македонскім). Існуе, як вядома, і пераклад Бібліі.

Канешне, сучаснаму чалавеку вельмі цяжка чытаць такія тэксты, але нельга сказаць, што гэта зусім немагчыма. Яны ўтрымліваюць шмат слоў, знаёмых сёння кожнаму беларусу: гаспадар, ведаць, чын, шлюб, зайздрасць, захад, усход, пачатак, звыкласць і інш. Акрамя таго, у тэкстах мы сустрэнем і важныя для нас рысы беларускага маўлення: аканне і яканне (в апустевшеи земли, красата, ягипцянін, вясло), цвёрдасць гукаў ж, ш, ч, ц і р (жонка, шыпшына, чолом, Свислочы, старцы, крэщение, декабра), прыстаўныя гукі в, г (вока, восень, гарбузъ, геретикъ), пераход гукаў в, л у ў (у чужой земли, Ягайло переступивъ тыи правды). Што такое руская мова беларусаў? Мала ў гісторыі славянскіх моў існуе такіх заблытаных пытанняў, як назва дзяржаўнай мовы Вялікага Княства Літоўскага. Гэтую праблему спрабуюць вырашыць ужо два стагоддзі, у дыскусіі ўдзельнічалі і працягваюць прымаць удзел навукоўцы практычна ўсіх славянскіх краін, кожны раз узнікаюць усё новыя тэрміны (сёння іх налічваецца больш за 40), і да канчатковага рашэння яшчэ вельмі далёка.

Перш за ўсё трэба пачаць з саманазвы, гэта значыць з таго, як самі грамадзяне Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай называлі сваю мову. Дарэчы, гэтых саманазваў не так шмат: руска (руська) мова, рускій (руській) язык, часам да іх дадаваўся прыметнік просты (простая) у значэнні ‘зразумелы’. Так называлі мову сваіх твораў Францыск Скарына, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Лаўрэнцій Зізаній, так названа дзяржаўная мова Вялікага Княства Літоўскага ў Статутах 1566 і 1588 гадоў.

Крыніца: be.wikipedia.orgЧаста да саманазвы дадаваўся прыметнік літоўскі, і мову называлі літоўскай або літоўска-рускай. Адам Міцкевіч, які разам са сваімі сябрамі вельмі цікавіўся гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага, падчас лекцый у Парыжскім універсітэце так казаў пра беларускую мову: «На беларускай мове, якую называюць русінскай або літоўска-русінскай, гаворыць каля дзесяці мільёнаў чалавек; гэта самая багатая і самая чыстая гаворка, яна ўзнікла даўно і выдатна распрацавана».

Сярод іншых назваў гэтай мовы (дакладней, тэрмінаў, якія ўвялі ва ўжытак даследчыкі апошніх двух стагоддзяў) можна адзначыць наступныя: польско-русский язык, письменный язык литовской Руси, литературно-письменный язык ВКЛ, старинное западнорусское наречие, западнорусский язык, литературный южно-русский язык, украïнська літературна мова, староукраинский язык, адпаведна старабеларуская мова, украинско-белорусский язык, славено-польский язык, польсько-слов’яно-руська мова, język polsko-białoruski, славяно-украинско-белорусский язык і інш. Няцяжка заўважыць, што ва ўсіх гэтых назвах прасочваюцца дзве тэндэнцыі: па-першае, усе яны падкрэсліваюць «змешаны» характар той мовы, па-другое, кожная назва адлюстроўвае этнічныя прыхільнасці яе аўтара. Іншымі словамі, кожны даследчык ахоўвае сферу сваіх інтарэсаў.

Падагульняючы сказанае вышэй, адзначым, што беларуская мова развівалася шмат стагоддзяў. У яе гісторыі былі перыяды вялікага росквіту і заняпаду, не адразу яна стала называцца беларускай, не адразу заняла моцныя пазіцыі на лінгвістычнай карце Еўропы, але на сёння гэта развітая самастойная славянская мова, з багатай пісьмовай традыцыяй, з адметным слоўнікавым складам, з вельмі характэрнымі фанетычнымі і марфалагічнымі рысамі.

Наш канал у Telegram. Далучайцеся!

Хуткая сувязь з рэдакцыяй: чытайце паблік-чат Onliner і пішыце нам у Viber!

Источник

Загадкі

1. Касматы, вусаты, есці пачынае – песенькі спявае.

2. Ходзіць па двары, на нагах – купцюры, белае каменне нясе?

3. Вось вам быль-нібыліца: у пяці чалавек – адна паясніца.

4. Пер'я наелася, у кашулю адзелася, спіць у ахвоту начная істота, ляжыць, дзе і ты, чатыры рукі і два жываты.

5. На той свет бяжыць – звініць, а адтуль вяртаецца – плача.

(Вядро з калодзежа).

6. Што бяжыць без повада?

7. Што нас корміць, а есці не просіць?

8. Каляровае карамысла цераз рэчку павісла.

9. Не агонь, а пячэцца?

10. У кутку барада на кійку?

11. Хто ні ідзе, усяк яму паклоніцца?

12. Прыйшла белая кабыліца, увесь свет пабудзіла.

13. Па небу каціцца катушка, ні звер, ні птушка, ні пясок, ні вада, а адгадаць – бяда?

14. Ішла Рася – расцяглася. Каб устала, дык і да неба дастала.

15. Гаршочак разумны, хоць і сем дзірак мае.

16. У печы парыцца ў вопратцы, да стала ідзе распранутаю.

17. Хто ходзіць з ранку на чатырох, у дзень – на двух, а вечарам – на трох?

18. Вярхом сядаю, на каго – не знаю, знаёмага ўбачу – адразу падскочу.

19. У жываце – лазня, у носе – рэшата, на галаве – пупок, адна рука, і тая на спіне.

20. Паміж гуркамі, буракамі – каза з зяленымі рагамі.

21. Крутаста, вяртаста, на ёй адзежы за сто, хто распранае, той пражыве лет за сто.

22. Красна, ды не дзеўка, з хвастом, ды не мыш?

Еще:  Загадка джоконды леонардо да винчи

23. Ляжыць калода сярод балота, не гніе і не сохне.

24. Круглае, гарбатае, вакол махнатае, як прыйдзе бяда, пацячэ і вада.

25. На гары – гай, пад гаем – маргай, пад маргаем – шмаргай, пад шмаргаем – хапай.

26. Хоць і не хворая, а увесь час стогне.

27. Закіну палку, заб’ю – не галку, здыму – не пер’е, з'ем – не мяса.

28. У адной бочцы два розныя півы: боўтаюцца, боўтаюцца, а змешвацца не хочуць.

29. Круглае, як сонца, гарыць пад ім донца; зарумянены бачок – шух на ручнічок!

Источник

Про "белорусский русский" язык.

После того как я написал пост: Про белорусский язык. (вводная часть), один господин сделал мне замечание, что я пишу «те» вместо «т.е.». Мне стало интересно — я немного изучил вопрос, и вот немного вас «развлеку» — пока готовлю материал для продолжения рассказа о белорусском языке. Материала много — будет много постов, если даже кратко фонетику, морфологию, лексику, стилистику итд. белорусского языка расписывать. Но этот пост не о нем.

Этот пост о «белорусском русском» языке — те о русском языке, на котором говорят белорусы.
У нас два государственных языка, и они равноправны. По закону, если вы обратились в любое государственное учреждение, устно или письменно — вам обязаны ответить на том языке на котором вы обращаетесь.
Городское население, в основном использует русский для общения. Сельское, и в райцентрах — белорусский или «трасянку» (смесь белорусского и русского).
Но и те кто использует русский — они используют «свой» белорусский русский, даже сами того не замечая. И оказывается есть множество работ лингвистов на эту тему, и белорусский русский специалисты даже выделяют как отдельную региональную лексику (как например русский английский, или индийский английский итд).

Так что же с «те»?
Провел опыт над коллегами — все пишут так же! 🙂
И вот вам сразу первый пример — «также» — я сейчас на 2 минуты «завис», думая как правильно написать, и наверно неправильно написал — да и не важно. 🙂 А потому что в белорусском такого вообще нет, там это одно слово — «таксама». 🙂

Те первое, что часто встречается в русском у белорусов — они сокращают многословные понятия или длинные или непривычные слова, заменяя их более короткими белорусскими вариантами.
Причем многие белорусы даже не знают что это нерусские слова — просто никогда об этом не задумывались.
Например:
«абапал» (по обеим сторонам дороги)
«драник» (я не смогу выговорить — жареные картофельные оладьи)
«шыльда» (табличка на здании)
«шуфлядка» ( Выдвижной ящик стола. Никто из белорусов не знает что это нерусское слово :))
«шуфля» (зерновая лопата)
«жменя» (горсть)
«гольф» (это такой свитер — одежда)
«байка» (толстовка)
«дюбка» (кончик носа или карандаша)
«скомячить» (смять в комок что нибудь)
«стирка» (ластик)
«сербать» (хлебать — ну точнее нет — это пить но втягивая жидкость с воздухом — издавая звук)

И много-много других слов. Но это связано с тем что в белорусском языке очень много кратких обозначений очень сложных понятий, и люди которые знают оба языка — просто так привыкли. А потом это русский передали потомкам.
Например уникальные белорусские слова, обозначающие сложное:
«Наустяж» (Во всех направлениях одновременно, на всем обозримом пространстве)
«Звяга» (Назойливое приставание с каким либо вопросом) — в русском белорусы часто говорят «не звягай» — в смысле не доставай своими просьбами.
«мураванка» (небольшая постройка из камня или кирпича)
«валатоўка» (место где по преданию похоронен какой нибудь герой-богатырь)
И другие слова — их много.

Второе что делают все белорусы — они очень усложняют русский.
Например каждый белорус скажет «яичница» строго по буквам, а не «йиишница» как это звучит в русском. Тк в белорусском языке все читается строго как написано — поэтому писать на русском и не делать ошибок, для белоруса сложно. На белорусском он бы просто писал как слышит.
Или еще слова «бартер» а не «бартЭр». И «дипансер» а не «диспансэр», и «парашют» а не «парашут».
И много много других примеров — все слова фактически. 🙂

Третье, это использование словообразования и сочетания «по белорусскому» типу.

Например белорус скажет на училку химии «химица» (а не химичка).
Я всегда говорю «с большего» — а это из белорусского — по русски «в основном». (причем по русски или на русском — я не чувствую разницы)
Или я всегда говорю «я с тебя смеюсь», а не «я над тобой смеюсь», потому что так на белорусском, и я даже представить не мог что это неправильно — только что прочитал. 🙂
Или «Он женился с Верой», а не «Он женился на Вере».
И так далее.

Четвертое, это произношение
Мы с моей четырехлетней дочерью, честно, пытались произнести букву «Г». Обхохотались, но у нас ничего не получилось. 🙂 Хоть убейте меня, но «г» у меня на выдохе и получается что-то вроде «Гххх». Даже слово «Маг», я прозношу как «МаГКхх». Те если очень наприягусь могу сказать коротко — но он у меня глухой все равно. А вот у жены-польки нет.
«Дз», «Дж» — белорусы понятно что произносят как в своем языке — это вообще отдельный звук, а не комбинация двух согласных.
Ударения — это боль. Я в принципе часто задумываюсь когда пишу — какую гласную писать. В белорусском «о» и «э» могут быть только под ударением, а если «о» не под ударением -то читают и пишут «а». И никто не парится — как читается так и пишется, и никаких тебе «проверочных слов».
«Р» и «Ч» — только твердые, всегда — как в белорусском.

Ну и много-много всего еще — и построение фраз, и прочее.

Хватит уже. 🙂
Много есть материала по этой теме и лингвисты изучают вопрос. Но факт есть факт — у белорусов свой русский, и никуда от этого не деться. Причем сами белорусы даже не задумываются об этом — это уже в поколениях.

Кому интересен белорусский язык — я буду продолжать писать о нем дальше, много, но нечасто. Тк материал надо готовить и делать его компактным — книги по белорусскому языку это огромные многотомники- их в посты не втиснешь.

А по поводу этого поста — надеюсь было интересно, я уверен что многие об это не думали.
А белорусы — они просто так говорят и пишут, всю жизнь, думая что это по-русски.

Источник